Гуркоў будзе выступаць за Беларусь на чэмпіянаце свету па тайскім боксе

Гуркоў будзе выступаць за Беларусь на чэмпіянаце свету па тайскім боксе

Віталь Гуркоў будзе выступаць у афіцыйнай камандзе на чэмпіянаце свету па тайскім боксе , які пройдзе ў Беларусі. Пра гэта спартовец паведаміў у сваім акаўнце на Фэйсбуку.

"Прыняты ў шэрагі нацыянальнай каманды і буду абараняць гонар Радзiмы і беларускага Muay Thai на хатнім чэмпіянаце свету. Дзякуй міністру спорту Шамко Аляксандру Ігаравічу за падтрымку. Асобнае дзякуй Аляксандру Іванавічу Баравулю, Караеву Юрыю Хаджымуратавічу, а таксама майму трэнерскаму штабу Пясецкаму Дзмітрыю Барысавічу і Маханькову Канстанціну Міхайлавічу. Наша Возьме !!!!" — напісаў спартовец.

Як паведамляла Еўрарадыё, заслужанага майстра спорту Віталя Гуркова ў мінулым годзе знялі з дзяржаўнага фінансавання і выкраслілі з усіх спісаў. Першы намеснік Беларускай федэрацыі кікбоксінгу і таіландскага боксу Анатоль Сіманчык тады заявіў, што Гуркоў сам не звярнуўся да спартовых чыноўнікаў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі