Гуркоў выйшаў у фінал турніру па муай-тай на Сусветных гульнях

Гуркоў выйшаў у фінал турніру па муай-тай на Сусветных гульнях

Беларус Віталь Гуркоў выйшаў у фінал турніру па муай-тай, які праходзіць на Сусветных гульнях у польскім Уроцлаве. У паўфінале ён перамог амерыканца Трой Джонса.

Напярэдадні Гуркоў у чвэрцьфінале ўзяў рэванш у партугальца Дыёга Каладу, якому саступіў на хатнім чэмпіянаце свету.

У вырашальным паядынку Віталь Гуркоў сустрэнецца з украінцам Станіславам Пержаноўскім, які перамог чэмпіёна свету-2017 Івана Грыгор'ева, піша “Наша Ніва”.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі