Гурт Eagles абыйшоў Майкла Джэксана па колькасці прададзеных альбомаў
Гурт Eagles абыйшоў Майкла Джэксана па колькасці прададзеных альбомаў. Альбом "Their Greatest Hits 1971-1975" ("Іх найвялікшыя хіты 1971-1975") станавіўся плацінавым 38 разоў (з лютага 1976-га былі прададзеныя 38 мільёнаў копій), "Thriller" ("Трылер") Джэксана — 33 разы. Апошні альбом працяглы час займаў першы радок у рэйтынгу, які склала Амерыканская асацыяцыя гуказапісных кампаній. Трэцяе месца займае альбом Eagles "Hotel California" ("Гатэль Каліфорнія"), які станавіўся плацінавым 26 разоў, інфармуе сайт ria.ru.