Гурт Gorillaz у новай песні ўзгадаў Беларусь
Гурт Gorillaz у новай песні ўзгадаў Беларусь. У сумесным трэке з вакалістам The Cure Робертам Смітам “Strange Timez” (у перакладзе “Дзіўныя часы”) гучаць наступныя словы:
I’m speeding through the forest, strange echoes of Belarus,
Where presidents pin badges on disconnected youth...
Перакласці гэта можна як:
Я імчуся па лесе, дзіўныя адгалоскі Беларусі,
Дзе прэзідэнты вешаюць ярлыкі на незадаволенную моладзь…
Трэк “Strange Timez” і кліп да яго былі прадстаўленыя 9 верасня на YouTube. Кампазіцыя стала часткай аўдыёвізуальнай серыі “Song Machine”, у якой Gorillaz выпускаюць сумесныя песні з рознымі артыстамі.
Выхад альбома “Song Machine” запланаваны на 23 кастрычніка.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале.