Гурт Mgzavrebi прэзентуе новы кліп Vazi

10 снежня Mgzavrebi выступяць у мінскім рэстаране "Друзья".
10 снежня Mgzavrebi выступяць у мінскім рэстаране "Друзья".

10 снежня Mgzavrebi выступяць у мінскім рэстаране "Друзья".

Грузінскі гурт Mgzavrebi прэзентуе новы кліп на песню Vazi з альбома "Iasamani". У кліпе здымаліся ўсе сябры і знаёмыя музыкаў. Усяго каля 200 чалавек, распавядае музыка Гігі Дзедаламазішвілі.

"Першае, што мы зрабілі — папрасілі дапамагчы маю сястру і маму (куды мы без мамы!). Яны сустрэлі здымачную групу і пачалі падрыхтоўку без нас. Калі мы прыехалі на здымачную пляцоўку, там было чалавек дзвесце. І замест акцёраў былі нашы сябры і сябры сяброў".

Vazi — гэта вінаградная лаза. А карані кліпа трэба шукаць у дзяцінстве лідара калектыву.

Гігі Дзедаламазішвілі: "Калі мой дзядуля вучыў мяне, як абыходзіцца з вінаградам, ён заўсёды казаў — запомні, каля тысячы гадоў трэба, каб вывесці асобны гатунак вінаграду. Сэнс у тым, што людзі разумеюць, што робяць: гэта не для сябе, а для пакаленняў наперад. Першы радок песні перакладаецца, як "Я грузінская вінаградная лаза, пасаджаная продкамі". Я прысвяціў гэта маім продкам, дзядулі, усім людзям, якія заснавалі нашыя сем'і, а мы проста працягваем гэтую справу. А вінаградная лаза — гэта сімвалічна".

10 снежня Mgzavrebi выступяць у мінскім рэстаране "Друзья".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі