Хакеіст мінскага “Дынама” Яўген Лісавец з-за траўмы выбыў на 3 тыдні

Хакеіст мінскага “Дынама” Яўген Лісавец з-за траўмы выбыў на 3 тыдні

Хакеіст мінскага “Дынама” Яўген Лісавец выбыў прыблізна на 3 тыдні. Абаронца атрымаў траўму ніжняй часткі цела ў нядаўнім паядынку чэмпіянату КХЛ з “Авангардам”. Цяпер Лісаўца чакае працяглы тэрмін лячэння і аднаўлення, інфармуе прэс-служба хакейнага клуба.

У выніку Яўген Лісавец дакладна не дапаможа дынамаўцам у хатніх матчах з маскоўскім “Дынама” (2 кастрычніка) і “Барысам” (4 кастрычніка), а таксама ў гасцявым з тымі ж маскоўскіі дынамаўцамі (6 кастрычніка).

Лісаўцу 22 гады. Ён з’яўляецца гульцом нацыянальнай зборнай Беларусі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі