Хакеісты Беларусі сёння на чэмпіянаце свету згуляюць са зборнай Расіі

Хакеісты Беларусі сёння на чэмпіянаце свету згуляюць са зборнай Расіі

7 траўня хакейная зборная Беларусі на чэмпіянаце свету згуляе супраць каманда Расіі. Гэта трэці матч нашай каманды на турніры.

Першыя дзве сустрэчы скончыліся для каманды Дэйва Льюіса паразамі: шведам беларусы прайгралі з лікам 0:5, французам — 2: 6. На сёння зборная Беларусі — адзіная ў групе А, якая не зарабіла ніводнага ачка.

Расіяне свае першыя дзве сустрэчы выйгралі з аднолькавым лікам 7:0, перамогшы каманды Францыі і Аўстрыі. 

Матч Беларусь — Расія пачнецца ў Капенгагене ў 17.15. Тэлеканал "Беларусь 1" правядзе прамую трансляцыю гульні.

Сёння на чэмпіянаце свету таксама пройдуць сустрэчы камандаў ЗША — Германія (17.15), Швецыя — Францыя (21.15) і Канада — Данія (21.15).

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі