Хакеісты Беларусі выйгралі "Кубак трох нацый"

Хакеісты Беларусі выйгралі "Кубак трох нацый"

Хакейная зборная Беларусі выйграла "Кубак трох нацый", які прайшоў у Мінску. Першае месца ў турніры нашым спартоўцам прынесла сённяшняя перамога над зборнай Нямеччыны.

Ужо ў першым перыядзе беларуская зборная вырвалася наперад з лікам 2:0. Галамі адзначыліся Станіслаў Лапачук і Андрэй Стась.

У другім перыядзе каманды не змаглі забіць сапернікам галоў. А ў трэцім немцы здолелі рэабілітавацца — шайбы забілі Марк Кінк і Том Кюнхакль. Толькі на 52-й хвіліне Аляксандр Паўловіч здолеў зноў вывесці беларускую зборную наперад. Гульня скончылася з лікам 3:2.

Перад гэтым наша зборная перамагла французаў з лікам 5:2.

Далей беларускіх хакеістаў чакае алімпійская кваліфікацыя, якая пройдзе з 1 па 4 верасня ў Мінску. За пуцёўку Алімпіяду-2018 наша зборная будзе спаборнічаць з камандамі Даніі, Славеніі ды Польшчы.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі