Хакеісты гродзенскага “Нёмана” сталі чэмпіёнамі Беларусі (фота, відэа)
Хакеісты гродзенскага “Нёмана” сталі чэмпіёнамі Беларусі. У фінальнай серыі плэй-оф эстралігі яны разграмілі мінскае “Юнацтва” з лікам 4:0.
25 і 26 сакавіка каманда Сяргея Пушкова выйграла на сталічнай “Чыжоўка-Арэне” з лікам 2:0 і 5:3, 29 сакавіка ў гродзенскім Лядовым палацы перамагла з лікам 2:0. Рашаючы матч прайшоў у чацвер. Гродзенцы знялі ўсе пытанні яшчэ ў другім перыядзе, пасля якога выйгравалі з розніцай у пяць шайбаў. Вынік — 6:2 (2:1, 4:0, 0:1) на карысць “Нёмана”. Тэкставы анлайн гл. тут. Гродзенская каманда выступала ў наступным складзе: Трус; Каршуноў (капітан) — Бадун, С. Маляўка — Баярчук — А. Маляўка, Сцяпанаў — Казнадзей, Лаканен — Пасют — Кіслы; Марчанка — Мятлюк, Кліменка — Багданоўскі — Жыдкіх; Стэфановіч — Рэмезаў — Лісічкін; Маркоўскі, Гарбачэнка.
Гродзенцы сталі чэмпіёнамі ў шосты раз.