Хакеісты гродзенскага “Нёмана” сталі сяміразовымі чэмпіёнамі Беларусі
Хакеісты гродзенскага “Нёмана” сталі сяміразовымі чэмпіёнамі Беларусі. У фінальнай серыі з мінскім “Юнацтвам” яны атрымалі перамогу з лікам 4:2. Усё вырашылася ў шостым матчы каманд, які ў пятніцу прайшоў на сталічнай “Чыжоўка-Арэне”. “Нёман” выйграў у “Юнацтва” ў асноўны час — 3:2 (1:2, 2:0, 0:0). Землянікін на 2-й хвіліне вывеў наперад мінчукоў, аднак Ляўша на 3-й закінуў шайбу ў адказ. На 8-й Кучарэнка зрабіў лік 2:1 на карысць “Юнацтва”, аднак той жа Ляўша на 37-й у большасці аднавіў раўнавагу. Усё вырашыла шайба Арлова на 38-й хвіліне. Выратаваць гульню і серыю мінчукі не змаглі.
Як вядома, летась у фінальнай серыі “Нёман” таксама абыграў “Юнацтва”. Такім чынам гродзенцы абаранілі свой тытул.
У наступным сезоне ў Лізе чэмпіёнаў Беларусь упершыню прадставяць дзве каманды — “Нёман” і “Юнацтва”. Першыя — чэмпіёны краіны, другія — уладальнікі Кантынентальнага кубка.
МЫ ЧЕМПИОНЫ СЕЗОНА 2017/1028!!!!!!!!!!!! УРААААААААААААА!!.. https://t.co/OyMoKlCQtM
— ХК Неман Гродно (@hcneman_grodno) 6 апреля 2018 г.