Хакеісты мінскага "Дынама" атрымалі чарговую перамогу
Хакеісты мінскага "Дынама" атрымалі чарговую перамогу ў чэмпіянаце Кантынентальнай хакейнай лігі. На гэты раз на "Мінск-Арэне" дынамаўцы абыгралі "Лакаматыў" з Яраслаўля — 2:0 (1:0, 0:0, 1:0). Шайбы на рахунку Ніка Бэйлена (8-я хвіліна) і Роба Клінкхамера (60-я, у пустую браму). Адзначым, што на матчы прысутнічала 14410 заўзятараў. Яны сталі сведкамі 6-й запар перамогі мінчукоў!
Наступны паядынак мінскае "Дынама" правядзе на сваёй пляцоўцы 6 кастрычніка з "Віцязем". Цяпер на рахунку беларускага клуба 10 перамог, у тым ліку 8 у асноўны час, а таксама 3 паражэнні (закінута 40 шайб, прапушчана 28). Дынамаўцы набралі 28 ачкоў і займаюць у Заходняй канферэнцыі шостае месца.
"Юнацтва" выйграла ў хакейнай Лізе чэмпіёнаў у шведскай "Фрэлунды"