Хакеісты мінскага "Дынама" па булітах абыгралі омскі "Авангард"

Хакеісты мінскага "Дынама" па булітах абыгралі омскі "Авангард"

Перамогай скончылася для мінскіх дынамаўцаў сустрэча з хакеістамі омскага "Авангарда" ў рамках чэмпіянату КХЛ. Матч прайшоў 24 лістапада на лёдзе "Мінск-Арэны". 

У асноўны час гульня скончылася з лікам 2:2 (1:0, 1:2, 0:0). Забітымі шайбамі ў "зуброў" вызначыліся Аляксандр Когалеў (6-я хвіліна) і Куінтан Хаўдэн (25). У гасцей шайбы забілі Максім Мінееў (24) і Яўген Мядзведзеў (3).

Пераможца гульні не вызначыўся ні ў асноўны час, ні ў авертайме. У серыі булітаў удача была на баку дынамаўцаў. Вырашальную шайбу забіў Джэк Скіле.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі