Хакеісты мінскага “Дынама” па булітах выйгралі ў маскоўскага “Спартака” (відэа)

Хакеісты мінскага “Дынама” па булітах выйгралі ў маскоўскага “Спартака” (відэа)

Хакеісты мінскага “Дынама” па булітах выйгралі ў маскоўскага “Спартака” — 5:4 (0:1, 3:2, 1:1, 0:0, 1:0). Матч чэмпіянату КХЛ у аўторак прайшоў на “Мінск-Арэне”. На 23-й хвіліне дынамаўцы прайгравалі з лікам 0:2, але здолелі "вярнуцца ў гульню" і адыграцца. Шайбы закінулі Аляксандр Кітараў і Андрэй Сцяпанаў. На 37-й хвіліне Крысціян Хенкель выводзіць “Дынама” наперад (гэта яго першая шайба ў КХЛ). Госці адыграліся, але Джэк Скілі на 49-й закідвае чацвёртую шайбу. На жаль, утрымаць перавагу не ўдалося — на 58-й “Спартак” зноў зраўняў лік.

У авертайме вызначыць лёс паядынку не ўдалося, а буліты лепш выканалі дынамаўцы. Запомніўся ўпэўнена і прыгожа выкананы булітны кідок Ягора Шаранговіча, які стаў пераможным.

У мінскага “Дынама” пасля 28 матчаў 35 ачкоў, каманда займае ў Заходняй канферэнцыі 10-е месца. У суботу, 4 лістапада, дынамаўцы прымаюць “Северсталь”, пачатак у 19.30.

Хакеісты мінскага “Дынама” па булітах выйгралі ў маскоўскага “Спартака” (відэа)
Фота: hcdinamo.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі