Хакеісты мінскага "Дынама" перамаглі СКА па булітах — 2:1 (відэа)

24 снежня мінскае "Дынама" прымала СКА з Санкт-Пецярбурга. Чарговы матч рэгулярнага чэмпіянату КХЛ завяршыўся з лікам 2:1 (0:0, 1:1, 0:0, 0:0, 1:0) на карысць гаспадароў.

На 37-й хвіліне першую шайбу ў матчы закінуў хакеіст СКА Джымі Эрыксан, але ўжо на 38-й хвіліне дынамавец Нік Бэйлен зраўняў лік — 1:1. Гэты лік пратрымаўся да канца гульні. У авертайме таксама не ўдалося вызначыць пераможцу.

Толькі па булітах дынамаўцам удалося заваяваць перамогу — вырашальную шайбу ў браму сапернікаў забіў Раян Веске. Гэта сёмая запар перамога дынамаўцаў у чэмпіянаце КХЛ.

Пасля 37 гульняў "Дынама" мае 66 ачкоў і займае пятае месца ў Заходняй канферэнцыі. Каманда атрымала 18 перамог у асноўны час, 2 — у авертайме, 2 — па булітах і мае 11 паразаў у асноўны час, 1 — у авертайме і 3 — па булітах (розніца шайбаў 111-95).

27 снежня мінчукі прымаюць рыжскіх аднаклубнікаў, пачатак у 17.00.

Фота — hcdinamo.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі