Хакеісты мінскага “Дынама” перамаглі трэці раз запар — адолелі “Барыс”

Хакеісты мінскага “Дынама” перамаглі трэці раз запар — адолелі “Барыс”

Хакеісты мінскага “Дынама” ў чарговым матчы чэмпіянату Кантынентальнай хакейнай лігі адолелі “Барыс” з Астаны. Гульня прайшла 28 студзеня на лёдзе “Мінск-Арэны”. Абедзве каманды змагаюцца за выхад у плэй-оф кожная ў сваёй канферэнцыі, таму перамога мела прынцыповае значэнне.

Лік адкрылі гаспадары — на 11-й хвіліне шайбу закінуў Аляксандр Паўловіч. На 34-й хвіліне пашанцавала маладому абаронцу “зуброў” Мікіце Міцкевічу і ён павялічыў перавагу над “Барысам”. Аднак госці праз некалькі хвілінаў таксама “размачылі” браму дынамаўцаў і прымусілі іх пахвалявацца ў апошняй траціне гульні. Аднак у выніку лік такім і застаўся — 2:1.

Пасля 51 гульні мінскае “Дынама” займае 6-е месца ў канферэнцыі Захад КХЛ. На рахунку каманды 23 перамогі ў асноўны час, 3 выйгрышы ў авертайме і 4 па булітах, 2 паразы па булітах, 2 у авертайме і 17 — у асноўны час. Розніца шайбаў — 142-129. Каманда мае 87 ачкоў.

У панядзелак, 30 студзеня “Дынама” распачне чатырохматчавую гасцявую серыю і сустрэнецца з фінскім “Ёкерытам”.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі