Хакеісты мінскага "Дынама" прайгралі рыжскім дынамаўцам
Хакеісты мінскага "Дынама" прайгралі рыжскім дынамаўцам — 1:3 (0:1, 0:0, 1:2). Чарговы матч чэмпіянату КХЛ прайшоў у чацвер на "Мінск-Арэне". Гульню гаспадароў пляцоўкі з аўтсайдэрам Заходняй канферэнцыі зламалі шматлікія выдаленні (пераважна за грубасць і гульню высока ўзнятай клюшкай). Госці ў трох выпадках большасць рэалізавалі. Адзіную шайбу ў мінчукоў закінуў Сцяпанаў.
У беларускага клуба пасля 49 матчаў 82 ачкі, ён займае 6-е месца ў Заходняй канферэнцыі. 24 студзеня мінскае "Дынама" будзе прымаць "Аўтамабіліст".