Хакеісты мінскага “Дынама” прайгралі ў Хабараўску “Амуру”

Хакеісты мінскага “Дынама” прайгралі ў Хабараўску “Амуру”

Хакеісты мінскага “Дынама” ў чарговым матчы чэмпіянату КХЛ прайгралі ў Хабараўску “Амуру” — 2:3 (0:0, 0:2, 2:0, 0:1). Усё вырашыў авертайм, у якім гаспадары пляцоўкі закінулі рашаючую шайбу. Дынамаўцы няўдала правялі першыя два перыяды, прапусцілі дзве шайбы (Томаш Загорна, 24-я; Уладзіслаў Ушэнін, 27-я), і толькі ў трэцім перыядзе змаглі адыграцца. Шайбы ў “Дынама” на рахунку Куінтона Хаўдэна (43-я) і Андрэя Сцяпанава (47-я). На жаль, у авертайме пашанцавала “Амуру”, на 64-й хвіліне Алег Лі паставіў пераможную кропку.

Такім чынам дынамаўцы набралі толькі адно ачко і цяпер маюць 42 балы пасля 33 гульняў, займаюць 10-е месца ў Заходняй канферэнцыі. Маскоўскае “Дынама”, якое знаходзіцца на 9-м радку, мае 49 ачкоў пасля 34 гульняў. Столькі ж у маскоўскага “Спартака”, але пасля 32 матчаў.

24 лістапада “Дынама” прымае омскі “Авангард”, пачатак у 19.30.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі