Хакеісты мінскага “Дынама” разграмілі “Медвешчак”

Хакеісты мінскага “Дынама” разграмілі “Медвешчак”

Хакеісты мінскага “Дынама” атрымалі пераканаўчую перамогу ў матчы чэмпіянату Кантынентальнай хакейнай лігі. 11 снежня на лёдзе “Мінск-Арэны” яны разграмілі харвацкі “Медвешчак” з лікам 6:2.

Шайбамі ў “зуброў” адзначыліся Мікіта Камароў, Андрэй Сцяпанаў, а таксама Дзмітрый Амбражэйчык і Аляксандр Мацярухін, якія аформілі дублі.

Мінскае “Дынама” застаецца на 7-м месцы ў турнірнай табліцы Заходняй канферэнцыі КХЛ. Гэта дае шансы ўтрымацца ў зоне плэй-оф і выйсці ў наступную стадыю чэмпіянату.

У гэтым годзе каманду яшчэ чакае гасцявая серыя: 19 снежня — навакузнецкі “Металург”, 21 снежня — новасібірская “Сібір”, 23 снежня — омскі “Авангард”.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі