Хакеісты мінскага "Дынама" сёння прымаюць "Слован"
У чацвер, 12 лістапада, мінскае "Дынама" прымае "Слован" з Браціславы. Чарговы матч рэгулярнага чэмпіянату КХЛ пройдзе на "Мінск-Арэне", пачатак у 19.30. Жывая трансляцыя запланаваная на тэлеканале "Беларусь 5".
Мінскія дынамаўцы займаюць у Заходняй канферэнцыі 11-е месца, у іх 38 ачкоў пасля 28 матчаў. "Слован" — на 12 месцы, у яго 37 ачкоў пасля 30 гульняў. У папярэднім матчы на "Мінск-Арэне" дынамаўцы прайгралі "Медвешчаку" — 1:4.
Фота: ХК "Дынама-Мінск"