Хакеісты мінскага "Дынама" ў гасцях прайгралі казанскаму "Ак Барсу"
У Казані хакеісты мясцовага "Ак Барса" ў рамках чэмпіянату КХЛ прымалі гасцей з мінскага "Дынама". Матч скончыўся ўпэўненай перамогай гаспадароў — 3:1 (2:0, 1:0, 0:1).
У гаспадароў забітымі шайбамі вызначыліся Іржы Секач (на 10-й хвіліне), Станіслаў Галіеў (18), Антон Ландэр (36).
Толькі на 56-й хвіліне дынамавец Аляксандр Кулакоў здолеў "размачыць" лік, аднак большага "зубры" дамагчыся не змаглі.
Гэта другая запар параз мінчукоў у выязным туры. Перад гэтым дынамаўцы прайгралі "Салавату Юлаеву" з лікам 0:2.