Хакеісты мінскага "Дынама" ўпэўнена перамаглі "Слован" — 4:1

Хакеісты мінскага "Дынама" ўпэўнена перамаглі "Слован" — 4:1

У матчы рэгулярнага чэмпіянату КХЛ 6 снежня мінскае "Дынама" сустракалася з браціслаўскім "Слованам". Хакейны матч прайшоў на лёдзе "Мінск-Арэны".

Лік у гульні на 24-й хвіліне адкрыў Яўген Лісавец, аднак гэтая шайба заставалася адзінай забітай у сустрэчы аж да трэцяга перыяду.

На 45-й хвіліне шайба Міслава Расандзіча дазволіла гасцям зраўняць лік — 1:1. Праўда, яшчэ праз дзве хвіліны Аляксандр Мацярухін зноў вывеў "зуброў" наперад — 2:1. Для беларускага хакеіста, дарэчы, гэтая шайба стала 50-й у КХЛ.

На 58-й хвіліне Аляксандр Кулакоў забіў трэцюю шайбу ў браму "Слована". А на 60-й хвіліне Роб Клікнхамер паставіў кропку ў гульні, давёўшы лік да 4:1.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі