Хакеісты мінскага "Дынама" "ўсухую" выйгралі ў гасцях у "Ёкерыта"

Хакеісты мінскага "Дынама" "ўсухую" выйгралі ў гасцях у "Ёкерыта"

30 студзеня хакеісты мінскага "Дынама" ў рамках чэмпіянату КХЛ сустракаліся ў гасцях з фінскім "Ёкерытам". Гульня скончылася з лікам 3:0 на карысць беларускіх спартоўцаў.

На 14-й хвіліне Фрэдрык Петэрсан вывеў "зуброў" наперад, а Роб Клінкхамер на 18-й хвіліне замацаваў перавагу мінскай каманды — 2:0. Пад канец гульні Раман Грабарэнка забіў у браму "джокераў" трэцюю шайбу.

Фіны так і не змаглі прабіць абарону беларускіх хакеістаў. Ім не ўдалося рэалізаваць нават тыя эпізоды, калі яны гулялі ў большасці.

 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі