Хакеісты мінскага "Дынама" выбылі з барацьбы за Кубак Гагарына
Хакеісты мінскага "Дынама" выбылі з барацьбы за Кубак Гагарына. У сераду, 1 сакавіка, у Яраслаўлі яны саступілі "Лакаматыву" з лікам 1:4 (1:1, 0:1, 0:2), серыю плэй-оф выйграла расійская каманда — 1:4. Дынамаўцы першыя адкрылі лік, на 12-й хвіліне вызначыўся Клінкхамер. У далейшым каманды гулялі асцярожна, аднак моманты ўзнікалі каля абедзьвюх брамаў. Калі мінчукам не шанцавала, дык гаспадары пляцоўкі іх памылкамі скарысталіся. Апошнюю шайбу атрымалі ўжо ў пустую браму. Тэкставую трансляцыю гл. тут.
Нагадаем, у папярэдніх матчах "Дынама" прайграла "Лакаматыву" з лікам 1:2, 2:7, 1:5, выйграны быў адзін з хатніх паядынкаў — 4:2 (агульны лік закінутых і прапушчаных шайбаў — 9:20).
У 1/4 фіналу раней ужо выйшлі ЦСКА і СКА. Туды ж найхутчэй праб'ецца маскоўскае "Дынама".