Хакеісты мінскага “Дынама” выйгралі ў Магнітагорску ў “Металурга” (відэа)

Хакеісты мінскага “Дынама” выйгралі ў Магнітагорску ў “Металурга” (відэа)

Хакеісты мінскага “Дынама” ў чарговым матчы чэмпіянату Кантынентальнай хакейнай лігі выйгралі ў Магнітагорску ў “Металурга” — 2:1 (0:1, 0:0, 2:0). Дынамаўцы прайгравалі да пачатку трэцяга перыяду (на 14-й хвіліне лік адкрыў Мікіта Піўцакін), калі здолелі зраўняць лік (Яўген Кавыршын, 41-я хвіліна). Пераможную шайбу закінуў Яўген Лісавец на 56-й хвіліне. Адзначым, што з 2010-га мінчукі не перамагалі ў гасцях "Металург".

5 студзеня мінскае “Дынама” згуляе ў гасцях з “Аўтамабілістам” з Екацярынбурга. Пасля 47 гульняў у беларускага клуба 64 ачкі, ён па-ранейшаму не трапляе ў зону плэй-оф, адстае ад маскоўскага “Спартака”, які займае 8-е месца, на 4 ачкі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі