Хакеісты мінскага "Дынама" выйгралі ў тальяцінскай "Лады" — 3:2
Валявую перамогу атрымалі хакеісты мінскага "Дынама" 28 верасня ў гасцях у тальяцінскай "Лады" — 3:2 (0:1, 1:0, 2:1). Сустрэча адбылася ў рамках рэгулярнага чэмпіянату Кантынентальнай хакейнай лігі.
У першым перыядзе гаспадары выйшлі наперад: Максім Рыбін забіў шайбу дынамаўцам на 7-й хвіліне. Аднак у другім перыядзе на 35-й хвіліне Роб Клінкхамер зраўняў лік.
Найбольш напружанай стала апошняя траціна матча. На 43- хвіліне Станіслаў Бачароў зноў вывеў "Ладу" наперад. Але праз чатыры хвіліны Сяргей Дрозд зраўняў лік, а на 52-й хвіліне Аляксандр Мацярухін забіў апошнюю, пераможную шайбу ў сустрэчы — 3:2.
Дзякуючы сённяшняй перамозе мінскае "Дынама" заняло сёмае месца ў Заходняй канферэнцыі КХЛ і выйшла ў зону плэй-оф.
Наступную сустрэчу "зубры" правядуць у гасцях у "Нафтахіміка" 30 верасня.