Хакеісты мінскага “Дынама” выйгралі ў “Югры” — 2:1 (відэа)
Хакеісты мінскага “Дынама” выйгралі ў “Югры” — 2:1 (0:0, 2:0, 0:1). Чарговы матч чэмпіянату Кантынентальнай хакейнай лігі ў аўторак прайшоў на “Мінск-Арэне” ў прысутнасці 10735 гледачоў. Прайшоў ён з перавагай дынамаўцаў. Шайбы ў другім перыядзе закінулі Марк-Андрэ Граньяні і Аляксандр Паўловіч (абедзьве ў большасці). Здавалася, што гаспадары пляцоўкі спакойна давядуць паядынак да перамогі. Аднак на 56-й хвіліне Віклунд скарачае разрыў у ліку да мінімуму. Госці адчулі, што могуць выратаваць матч і кінуліся наперад. Мінчукі гэты наступ вытрымалі і заслужаную перамогу не ўпусцілі (дарэчы, трэцюю запар).
У суботу, 2 снежня, мінскае “Дынама” згуляе ў гасцях з уфімскай камандай “Салават Юлаеў”. У беларускай каманды 50 ачкоў пасля 36 гульняў, яна па-ранейшаму знаходзіцца па-за зонай плэй-оф.