Хакеісты мінскага "Юнацтва" атрымалі першую перамогу ў Лізе чэмпіёнаў

Хакеісты мінскага "Юнацтва" атрымалі першую перамогу ў Лізе чэмпіёнаў

16 жніўня на лёдзе "Чыжоўка-Арэны" мінскі клуб "Юнацтва" прымаў хакеістаў з чэшскага "Млада  Балеслаў". Гэтай сустрэчай беларуская каманда стартавала ў першым этапе хакейнай Лігі чэмпіёнаў.

Старт стрымаўся ўдалым: каманда Міхаіла Захарава святкавал перамогу з лікам 4:3 (1:1, 2:1, 1:1). Гульня праходзіла на роўных, але на апошніх хвілінах "Юнацтва" атрымалася ў колькаснай перавазе — 5 на 3. І гэтую перавагу мінчукі здолелі выкарыстаць: за дзве хвіліны да фінальнай сірэны Віктар Туркін забіў пераможную шайбу.

23 жніўня хакеісты "Юнацтва" сустракаюцца дома са шведскім "Векшэ Лейкерс". За гэты клуб, дарэчы, гуляе форвард беларускай зборнай Джэф Плат.
 
У верасні мінскія хакеісты правядуць два гасцявыя матчы: 6-га — з "Млада Балеслаў", 9-га — з "Векшэ".

Па выніках групавога этапа ў плэй-оф выйдуць дзве найлепшыя каманды.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі