Хакеісты мінскага “Юнацтва” разграмілі брытанскі “Шэфілд”
Хакеісты мінскага “Юнацтва” разграмілі брытанскі “Шэфілд” — 7:1 (3:0, 3:0, 1:1). Гэта быў стартавы матч 3-га (паўфінальнага) раўнда Кантынентальнага кубка, які праходзіць у Даніі. Дзве шайбы закінуў Віктар Туркін, па адной — Аляксандр Когалеў, Мікіта Міцкевіч, Канстанцін Захараў, Павел Развадоўскі і Марэк Словак.
18 лістапада “Юнацтва” згуляе з клубам “Курбадс” з Латвіі, а 19-га — з дацкім “Рунгстэдам”. Дзве лепшыя каманды з групы згуляюць у суперфінале, які пройдзе ў студзені 2018 года.