Хакеісты мінскага “Юнацтва” заваявалі Кантынентальны кубак

Хакеісты мінскага “Юнацтва” заваявалі Кантынентальны кубак

Хакеісты мінскага “Юнацтва” заваявалі Кантынентальны кубак. Яны зрабілі гэта ўжо трэці раз (раней — у 2007 і 2011 гадах). За 20 гадоў, на працягу якіх праводзіцца розыгрыш еўракубка, такое дасягненне мае толькі беларускі клуб.

У нядзелю каманда Міхаіла Захарава ў заключным матчы суперфіналу турніру перамагла на “Чыжоўка-Арэне” (прысутнічалі 7600 заўзятараў) казахстанскі “Намад” — 5:2 (2:1, 2:0, 1:1). Статыстыку гл. тут. “Юнацтва” выйграла ўсе тры матчы. Акрамя ганаровага трафею, мінчукі атрымалі на наступны сезон пуцёўку ў Лігу чэмпіёнаў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі