Хакеісты мінскага "Юнацтва" зрабілі падарунак Лукашэнку да дня выбараў
Хакеісты мінскага "Юнацтва" зрабілі падарунак Аляксандру Лукашэнку да дня прэзідэнцкіх выбараў. Паводле слоў галоўнага трэнера каманды Міхаіла Захарава, падарункам з'яўляецца перамога над "Брэстам" з лікам 12:0 у матчы чэмпіянату Беларусі.
"Нарэшце добра закінулі, — цытуе словы Захарава сайт ХК "Юнацтва". — А то доўга пакутавалі. Хлопцы малайцы. У распранальні яны сказалі, што зрабілі прэзідэнту падарунак да дня выбараў".
"Юнацтва" лідыруе ў першынстве, мае 29 ачкоў пасля 12 матчаў.
Фота: junost.org