Хакеісты моладзевай зборнай Беларусі прайгралі датчанам — 4:5

Хакеісты моладзевай зборнай Беларусі прайгралі датчанам — 4:5

Моладзевая зборная Беларусі па хакеі (U-20) 2 студзеня прайграла камандзе Даніі — 4:5 (0:2, 2:0, 2:3). 

Каманда Юрыя Файкова была блізкай да перамогі, але за апошнія паўхвіліны гульні прапусціла дзве шайбы, што і вырашыла вынік матчу. 

Беларусь і Данія змагаюцца за права застацца ў топ-дывізіёне чэмпіянату свету. Іх сустрэчы працягнуцца да дзвюх перамог адной з камандаў. Наступная гульня адбудзецца 4 студзеня. Калі ўзнікне неабходнасць у трэцім матчы, ён пройдзе 5 студзеня.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі