Хакейнае супрацьстаянне Беларусь-ЗША сёлета і ў мінулым годзе — статыстыка

7 траўня беларускія хакеісты на чэмпіянаце свету нечакана разграмілі амерыканцаў з лікам 5:2 і сталі лепшымі ў сваёй групе. Еўрарадыё параўноўвае статыстыку матчаў зборных ЗША і Беларусі на сённяшнім і мінулым чэмпіянатах свету.

У 2014-м за матч амерыканцы кідалі па варотах 25 разоў, сёлета — 30, супраць беларускіх 21 і 23 адпаведна. Але тады наша зборная прайграла з лікам 1:6, а цяпер выйграла 5:2. Летась амерыканскі брамнік ратаваў сваю каманду 20 разоў, сёлета — на два меней. Беларусы ж адбілі 19 шайб дома і 28 у Чэхіі.

Амерыканцы

Беларусы

2014

2015

2014

2015

Удары па варотах

25

Па перыядах — 9-9-7

30

(13-10-7)

21

(5-11-5)

23

(7-11-5)

Выніковасць удараў

24%

6.67%

4.76%

21.74%

Адбітыя кідкі

20

18

19

28

Выніковасць брамнікаў

95.24%

78.26%

76%

93.33%

Штрафныя хвіліны

6

8

14

10

Сярэдні ўзрост гульцоў сёлетняй зборнай Амерыкі — 24.1 года, тром самым маладым гульцам па 20 гадоў, двум — па 21, а старэйшаму — 33. У нас двум гульцам па 20 гадоў, аднаму — 21, а самы "стары" гулец зборнай — Аляксей Калюжны (37 гадоў). Беларусаў, якім за 30, у камандзе шасцёра. Сярэдні ўзрост — 27.5.

11 прадстаўнікоў зборнай ЗША гуляюць ў NHL, яшчэ двое — у КХЛ. Чацвёра амерыканцаў вучацца ва ўніверсітэтах, адзін з якіх — у Гарвардзе! У складзе зборнай Беларусі няма ніводнага гульца NHL. Усе акрамя чацвярых выступаюць у КХЛ.

 

Амерыканская зборная (2015)

Беларуская зборная (2015)

Сярэдні ўзрост

24.1 года

27.5 года

20-гадовых гульцоў

3

2

21-гадовых гульцоў

2

1

Самаму старэйшаму гульцу

33 гады

37 гадоў

Гуляюць у NHL

11

0

Гуляюць у КХЛ

2

21

За ўсю гісторыю зборныя Беларусі і ЗША сустракаліся 8 разоў. Цікава, што падчас самага першага матчу ў лютым 1998-га года нашу каманду абыгралі менавіта з лікам 5-2. Да апошняй сустрэчы наша каманда ніяк не магла выйграць у амерыканцаў. Самы разгромны пройгрыш беларускай зборнай адбыўся на Алімпіядзе 2002 года ў Солт-Лэйк-Сіці, дзе гаспадары пляцоўкі перамаглі з лікам 8-1. Самы моцны адпор наша зборная дала амерыканцам на чэмпіянаце свету 2000-га года, прапусціўшы толькі адну шайбу.

 

ЗША - Беларусь

Забітыя шайбы па перыядах

Алімпіяда (14.02.1998)

5:2

2:1, 1:0, 2:1

Чэмпіянат свету (05.05.2000)

1:0

0:0, 1:0, 0:0

Алімпіяда (18.02.2002)

8:1

0:1, 3:0, 5:0

Чэмпіянат свету (03.05.2003)

4:2

0:2, 2:0, 2:0

Чэмпіянат свету (29.04.2007)

5:1

3:0, 2:0, 0:1

Чэмпіянат свету (10.06.2012)

5:3

2:1, 1:1, 2:1

Чэмпіянат свету (09.05.2014)

6:1

1:0, 3:1, 2:0

Чэмпіянат свету (08.05.2015)

2:5

0:0, 1:3, 1:2

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі