Хакейная зборная Беларусі пачне чэмпіянат свету—2010 матчам з Казахстанам
Міжнародная федэрацыя хакею апублікавала каляндар чэмпіянату свету-2010, які пройдзе ў Нямеччыне з 7 па 23 траўня. На папярэднім этапе зборная Беларусі будзе выступаць у групе А. Сапернікамі беларусаў, як інфармуе БЕЛТА, стануць зборныя Расіі, Славакіі і Казахстана. Стартавы матч беларусы правядуць 9 траўня з казахамі.
11 траўня зборная Беларусі адыграе матч са Славакіяй, 13 траўня — з расіянамі. На папярэднім этапе беларусы будуць праводзіць матчы ў Кёльне. Дарэчы, на апошнім сусветным турніры Расія заняла 1-е месца, Беларусь — 8-е, Славакія — 10-е. Казахстан вярнуўся ў элітны дывізіён пасля трохгадовага перапынку.
Стартуе чэмпіянат свету 7 траўня паядынкам ЗША — Нямеччына. Матч за трэцяе месца і фінал чэмпіянату адбудуцца ў Кёльне 23 траўня.