ХК "Дынама" (Мінск) можа падаць пратэст на судзейства ў матчы з "Лакаматывам"
Хакейны клуб "Дынама" (Мінск) можа падаць пратэст на судзейства ў матчы з "Лакаматывам" (Яраслаўль). Нагадаем, гульня скончылася перамогай "Лакаматыва" з лікам 3:2, прычым дзве шайбы гаспадары пляцоўкі закінулі ў большасці пасля дзіўных выдаленняў дынамаўцаў. Як паведамляе афіцыйны сайт мінскага "Дынама", пытанне магчымай падачы пратэсту будзе разгледжана ў панядзелак. Таксама не выключана, што будзе зробленая афіцыйная заява "па сітуацыі з судзействам у адносінах беларускага клуба з Кантынентальнай хакейнай Лізе".