ХК "Дынама-Мінск" прайграў тальяцінскай "Ладзе" па булітах

ХК "Дынама-Мінск" прайграў тальяцінскай "Ладзе" па булітах

6 студзеня на "Мінск-Арэне" мінскі хакейны клуб "Дынама" ў рамках чэмпіянату КХЛ прымаў тальяцінскую "Ладу". У асноўны час гульня скончылася з лікам 2:2 (1:0, 1:2, 0:0). Пераможца быў вызначаны па булітах — 3:2 на карысць гасцей.

Дынамавец Яўген Лісавец адкрыў лік на 14-й хвіліне, і гэта была адзіная шайба, закінутая ў першым перыядзе.

У другой траціне сустрэчы абмен шайбамі пайшоў больш інтэнсіўна. На 22-й хвіліне гулец "Лады" Віктар Камароў зраўняў лік. І хаця Джанатан Чычу на 37-й хвіліне зноў вывеў "Дынама" наперад, але на перапынак каманды сыходзілі пры роўным ліку: за хвіліну да яго Ігар Магогін забіў шайбу дынамаўцам.

У трэцім перыядзе ніводная з камандаў не закінула шайбаў, таму быў прызначаны авертайм. Аднак і ён закончыўся "ўсухую". Па булітах мацнейшай апынулася каманда гасцей — 3:2. Пераможная шайба належыць аўтарству Георгія Белавусава.

Наступная гульня "зуброў" чакае 8 студзеня з яраслаўскім "Лакаматывам".

 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі