ХК "Нёман" даведаўся сваіх сапернікаў па Лізе чэмпіёнаў
У групавым этапе Лігі чэмпіёнаў хакеісты гродзенскага "Нёмана" сустрэнуцца з аўстрыйскім клубам "Вена Кэпіталз", фінскім "Ювяскюля" і швейцарскім "Цугам", перадае БЕЛТА.
Як вядома, гродзенскі клуб першым у Беларусі здолеў трапіць у прэстыжны турнір у сезоне 2015/2016 гадоў, але не выйшаў у плэй-оф.
У групавым этапе, які пройдзе з 24 жніўня па 11 кастрычніка, будуць удзельнічаць 32 каманды, падзеленыя на восем груп. З кожнай групы ў плэй-оф выйдуць па два клубы.
Фінал хакейнай Лігі чэмпіёнаў пройдзе 6 лютага 2018 года.
Цяперашнім пераможцам турніру з'яўляецца шведская "Фрэлунда".