Хоха бэнд і Джамбібум запрашаюць суcтрэць вясну ў Графіці
Трэцяга сакавіка ў паб-клубе Графіці адбудзецца веснавы канцэрт этна-гуртоў “Джамбібум” і “Маша Яр і Хоха бэнд”.
Падчас музычных сэтаў прагучаць беларускія традыцыйныя песні ў сучасных апрацоўках, а таксама аўтарскія вынаходніцтвы калектываў.
Пачатак канцэрта ў 19.00. Кошт квіткоў – 20 тысяч рублёў. Даведкі па тэлефонах: +375291799918 / 7799918
Фота: Tarantino