Хронікі каранавіруса: менш за 90 новых выпадкаў за суткі
Па стане на 18 жніўня ў Беларусі зарэгістравана 69 673 чалавекі са станоўчым тэстам на COVID-19, паведамляе прэс-служба Мінздароўя. Гэта на 84 выпадкі больш, чым суткі таму.
Памерлі 617 пацыентаў з выяўленай каранавіруснай інфекцыяй (+4).
Вылечыліся і былі выпісаны 67 339 чалавек (+186).
За час пандэміі было праведзена 1 429 532 тэсты (+2766).
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.