Хто гэтыя жанчыны, незразумела: чыноўнікі аб раздачы грошай на святкаванні 9 мая
Раздача грошай на святкаванні Дня Перамогі ў Лідзе / Еўрарадыё
У тэлеграме з'явілася відэа з буйнога беларускага райцэнтра Ліда, дзе на святкаванні Дня Перамогі раздаюць грошы. Да лаўкі, на якой сядзяць чатыры жанчыны з чырвона-зялёнымі віньеткамі, утварылася невялікая чарга. Яны нешта запісваюць на паперу і выдаюць грошы. На фоне нехта кажа: "Па 30 рублёў. А цяпер у краму".
Аўтар відэа сцвярджае, што дзеянне роліка адбываецца непадалёк ад мемарыяла "Курган Несмяротнасці", а людзі, якія атрымліваюць грошы пад роспіс, удзельнічалі у святочных мерапрыемствах.
Чыноўнікі з Лідскага райвыканкама аператыўна пракаментавалі відэа. Тое, што на ім адбываецца, яны паспяшаліся абвясціць правакацыяй:
"Хто гэтыя жанчыны і што яны робяць ля Кургана Несмяротнасці — незразумела. Яны не маюць дачынення да арганізацыі свята. Мяркую, што гэта могуць быць і правакацыйныя дзеянні. Праверым".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.