Хто і з кім згуляе ў 1/8 фіналу чэмпіянату свету па футболе (поўны спіс)
28 чэрвеня скончыўся групавы раўнд чэмпіянату свету па футболе, далей працягнуць барацьбу 16 каманд. Апошнія два матчы прайшлі ў групе "G". У плэй-оф датэрмінова выйшлі зборныя Бельгіі і Англіі, у матчы паміж сабой яны мусілі вырашыць, хто будзе першы ў групе (ад гэтага залежаў выбар саперніка ў 1/8 фіналу). Бельгія выйграла ў лікам 1:0, Панама прайграла Тунісу — 1:2. Бельгійцы набралі 9 ачкоў, англічане — 6, тунісцы — 3, у зборнай Панамы ачкоў няма.
У выніку стварыліся наступныя пары 1/8 фіналу:
30 чэрвеня
Францыя — Аргентына;
Уругвай — Партугалія.
1 ліпеня
Іспанія — Расія;
Харватыя — Данія.
2 ліпеня
Бразілія — Мексіка;
Бельгія — Японія.
3 ліпеня
Швецыя — Швейцарыя;
Калумбія — Англія.