Хто “купіў” Святлану Ціханоўскую, а хто “пад яе зліўся”?
Вакол аб’яднання трох штабоў віруюць не толькі пазітыўныя надзеі, але і розныя “экспертныя” меркаванні наконт сапраўдных прычын гэтага аб’яднання. Да прыкладу, па версіі эксперта Аналітычнага цэнтра РГА "Белая Русь" Пятра Пятроўскага, Вераніка Цапкала спачатку “аджала” выбарчы штаб мужа, а пасля “зліла” яго Святлане Ціханоўскай. Яшчэ цікавей са штабам Віктара Бабарыкі. Пятроўскі перакананы, што грошы, пакінутыя прэтэндэнтам у прэзідэнты для “набыцця пляцовак у СМІ”, скарысталі на… куплю Ціханоўскай!
Чаму аналітык “Белай Русі” не верыць, што аб’яднанне трох штабоў было шчырым? Ці можна “купіць” настроі і сімпатыі грамадства? Якія мэты пераследуе аб’яднаны штаб?
На гэтыя ды іншыя пытанні ў жывым эфіры Еўрарадыё адказваюць эксперт Аналітычнага цэнтра РГА "Белая Русь" Пётр Пятроўскі і прадстаўнік штаба Валерыя Цапкалы Валерый Мацкевіч.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.