І. Марзалюк: Ратуша - сімвал прыналежнасці да еўрапейскай цывілізацыі

У Магілёве ў чацвер адкрылі гарадскую ратушу. На ўрачыстасць сабралося каля 3 тысяч чалавек, у тым ліку кіраўніцтва горада і вобласці.
Нагадаем, магілёўская ратуша была пабудаваная ў XVII стагоддзі. Яна была сімвалам свабоды горада, цэнтрам яго жыцця. У 1957 годзе савецкія ўлады знішчылі ратушу, але ідэя яе аднаўлення жыла.

Прадстаўнікі магілёўскай грамадскасці сабралі некалькі тысяч подпісаў і звярнуліся да гарадскіх уладаў з прапановай аднавіць ратушу. Улады гэтую ідэю падтрымалі і за год праект быў рэалізаваны. Многія магілёўцы пералічвалі грошы для адбудовы ратушы.

Магілёўскі гісторык і археолаг Ігар Марзалюк лічыць, што гэта найважнейшая, знакавая гарадская падзея года:

"Ратуша - гэта не проста нейкі будынак, гэта сімвал, маркер прыналежнасці беларускіх гарадоў да еўрапейскай цывілізацыі, да Магдэбургскага права, да развітай сістэмы самакіравання. Таму, бузумоўна, будынак, які быў знішчаны і які вяртаецца да нас - гэта велізарная падзея".

Паводле словаў Марзалюка, адноўленая ратуша практычна адпавядае свайму колішняму выгляду. Хіба трохі гадзіннік атрымаўся завялікі на вежы.



Фота - mahilou.org

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі