“Ідзіце і прагаласуйце!” — а які ў гэтым сэнс? Гаворым з Курэйчыкам і Мажэйкам
Ужа зразумела, што нават такога прывіданага шанцу кантролю за сумленным падлікам галасоў, як незалежнае назіранне, на выбарах-2020 не будзе. Цэнтрвыбаркам зрабіў для гэтага ўсё неабходнае, абмежаваўшы колькасць назіральнікаў на выбарчых участках, а мясцовыя ўлады — загадзя склаўшы спісы “правільных” назіральнікаў. Але і кандыдат у прэзідэнты Святлана Ціханоўская з яе паплечнікамі з аб’яднанага штаба, і іншыя ўдзельнікі выбарчай кампаніі заклікаюць беларусаў абавязкова прыйсці 9 жніўня і прагаласаваць.
Навошта прыхільнікам альтэрнатыўных кандыдатаў ісці галасаваць, калі магчымасці абараніць свае галасы ў іх фактычна няма? Што даюць інтэрнэт-пляцоўкі незалежнага падліку галасоў кшталту “Голас”? Прыйшлі, прагаласавалі, зрабілі і даслалі фота свайго бюлетэня — і што далей?
На гэтыя ды іншыя пытанні ў жывым эфіры Еўрарадыё адказваюць палітолаг, рэжысёр, блогер Андрэй Курэйчык, а таксама аналітык Беларускага інстытута стратэгічных даследаванняў і давераная асоба кандыдата ў прэзідэнты Сяргея Чэрачня Вадзім Мажэйка.
Трансляцыю можна паглядзець у сацсетках: Facebook, "ВКонтакте", "Аднакласнікі", Twitter.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.