Імунітэт да каранавірусу ёсць толькі ў 10% насельніцтва свету — СААЗ

У многіх краінах свету ўжо пачалася вакцынацыя / Reuters
У многіх краінах свету ўжо пачалася вакцынацыя / Reuters

Калектыўны імунітэт да каранавірусу так і не сфармаваўся, дасягнуць яго можна толькі шляхам маштабнай вакцынацыі, заявіла галоўны навуковы супрацоўнік Сусветнай арганізацыі аховы здароўя Сумья Свамінатан. Інтэрв'ю спецыяліста было апублікавана ў ноч на панядзелак у Twitter СААЗ.

У Сумья Свамінатан ўдакладнілі наконт калектыўнага імунітэту ў буйных гарадах, дзе назіраецца высокая шчыльнасць насельніцтва, і дзе на COVID-19 перахварэла значная частка жыхароў.

"Вядома, у некаторых месцах, асабліва ў гарадскіх раёнах з вялікай шчыльнасцю насельніцтва, ёсць тэрыторыі, дзе 50-60% жыхароў падвергліся заражэнню вірусам і маюць антыцелы. Аднак гэта не азначае, што ўвесь горад, правінцыя ці краіна дасягнулі калектыўнага імунітэту", — адзначыла Свамінатан.

Калі ўмоўны гараджанін, які не хварэў на COVID-19, прыедзе ў месца, дзе ўзровень калектыўнага імунітэту ніжэй, чым у яго горадзе, у яго ёсць шанец заразіцца, патлумачыла эксперт.

Паводле яе слоў, у свеце да цяперашняга моманту было праведзена амаль 500 даследаванняў, якія паказалі, што "менш за 10% насельніцтва свету маюць цяпер антыцелы да гэтага каранавірусу".

Такім чынам, на сённяшні дзень адзіным спосабам дасягнення калектыўнага імунітэту з'яўляецца вакцынацыя.

У Беларусі масавая вакцынацыя пачалася ў сярэдзіне студзеня. Першымі расійскую вакцыну "Sputnik V" пачалі атрымліваць лекары з групы рызыкі — якія працуюць з хворымі на каранавірусную інфекцыю ў так званых "чырвоных зонах". У канцы мінулага тыдня таксама стала вядома, што ў Беларусі на пляцоўцы "Белмедпрэпаратаў" выпусцілі першыя валідацыйныя серыі "Sputnik V". Пасля вывучэння іх стабільнасці беларускія вытворцы змогуць пачаць прамысловы выпуск гэтай вакцыны.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі