Індыя абяцае Беларусі крэдыты на 100 мільёнаў долараў

Аляксандр Лукашэнка падчас сустрэчы з прэзідэнтам Індыі Пранабам Мукерджы ў сераду ў Мінску прапанаваў шэраг новых сумесных узаемавыгадных праектаў.

У прыватнасці, кіраўнік Беларусі адзначыў, што бліжэйшымі гадамі Індыя плануе значна павялічыць здабычу вугалю. Гэта запатрабуе прыцягнуць дадатковую тэхніку. У Індыі ўжо цяпер працуюць вялікагрузныя аўтамабілі "БелАЗ". Лукашэнка прапанаваў да канца 2015 года стварыць у гэтай краіне цэнтр сэрвіснага абслугоўвання такіх машын, перадае interfax.by.

Таксама ён прапанаваў Індыі арганізаваць сумесную вытворчасць дарожна-будаўнічай, камунальнай, тэхнікі, аўтобусаў, грузавых аўтамабіляў для выхаду на рынкі Паўднёва-Усходняй Азіі. Збіраць у Індыі тэхніку прапануецца пад брэндам "Беларус".

У сваю чаргу, Пранаб Мукерджы заявіў, што Індыя гатовая прапанаваць Беларусі крэдыт на 100 мільёнаў долараў пад супрацоўніцтва з індыйскімі кампаніямі, інфармуе tut.by.

Ён таксама падзякаваў Аляксандру Лукашэнку за помнік Махатму Гандзі, які сёння адкрываецца ў Мінску.

Фота — tut.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі