Індыя вядзе перамовы пра куплю 20% "Беларуськалія"

Заява прагучала на VI міжнароднай канферэнцыі "Мінеральныя ўгнаенні" ў Маскве, перадае інфармагенцтва "Прайм". Наір растлумачыў, што мае інфармацыю "ад кампаній, якія вядуць перамовы".



Па яго словах, 20% акцый "Беларуськалія" — гэты "пачатак, з якога пачалі перамовы". "Як мы разумеем, гэта тое, на што можа пайсці беларускі бок", — дадаў індыйскі прадстаўнік.



Нагадаем, што ўвосень 2012 года Аляксандр Лукашэнка паведаміў, быццам Беларусь вядзе перамовы аб продажы пакета акцый "Беларуськалія" з пяцю кампаніямі — з Індыі, Кітая, Еўропы, арабскіх краін. На той момант, па словах беларускага кіраўніка, кошт "Беларуськалія" ацэньваўся ў 33-36 мільярдаў долараў.



Выглядае, што індыйскіх бізнэсоўцаў не палохае скандал з затрыманнем гендырэктара "Уралкалія" Уладзіслава Баўмгертнера.



Фота — gazeta.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі