Ініцыятар “Антымайдану” прапанаваў Беларусі стварыць з Расіяй супольную валюту

Ініцыятар “Антымайдану” прапанаваў Беларусі стварыць з Расіяй супольную валюту

Можа быць, аб прыездзе ў Мінск расійскага публіцыста, палітыка і прапагандыста Мікалая Старыкава ніхто і не ведаў бы, але чалавека добра распіярылі незалежныя СМІ. На аднаго з ініцыятараў расійскага “Антымайдану” ў мінскі “Дом Масквы” прыйшло блізу 200 чалавек. Мерапрыемства прайшло 16 лістапада.

Старыкаў расказаў гісторыі пра дрэнны Захад і светлую місію “рускага міру”. Дарэчы, паводле гіпотэзы публіцыста, “Ісламская дзяржава” — гэта амерыканскі праект, створаны дзеля, каб лягчэй было кіраваць светам.

Калі Старыкаў закранаў Беларусь, то прамаўляў падкрэслена інтэлігентна. Ён не дазваляў сабе тырадаў пра тое, што наша краіна павінна ўваходзіць у склад Расіі, а настойваў на раўнапраўным партнёрстве.

“Мне здаецца, мы вельмі добра адно аднаго дапаўняем, — казаў публіцыст. — Нездарма ў нас ёсць з вамі саюзная дзяржава. А што тычыцца суверэннай місіі, мне здаецца, было б вельмі лагічна і правільна стварыць адзіны эмісійны цэнтр у межах Еўразійскага саюзу”.

Усё гучала вельмі складна. Праўда, самі беларускія ўлады, падобна на тое, даўно зразумелі, што раўнапраўя не атрымаецца, і расійскі брат так ці інакш перацягне коўдру на сябе, што пагражае стратай незалежнасці…

Прамова Старыкава была напоўнена настальгіяй па Савецкім саюзе. На сустрэчу прышло нямала людзей сталага веку. Лейтматывам усёй сустрэчы стала ідэя, што “рускаму міру” трэба вярнуць былую веліч і прыпыніць аднапалярны лад у геапалітыцы, калі ўмовы гульні дыктуе Захад. 

Ініцыятар “Антымайдану” прапанаваў Беларусі стварыць з Расіяй супольную валюту
Прыхільнікі Старыкава гатовыя былі бараніць куміра кулакамі. Аляксандр (абведзены на фота) адным з першых нанёс удар па дэмакратычным актывісце, які крычаў "Чамадан, вакзал, Расія".

На пачатку сустрэчы некалькі беларускіх дэмакратычных актывістаў паспрабавалі выказаць супраць мерапрыемства свой пратэст. Сілы былі няроўнымі. Незадаволеных актывістаў гвалтам выштурхнулі з залы.

Сустрэчы са Старыкавым меліся прайсці ў некалькіх месцах. Але ў апошні момант пэўныя мерапрыемствы сарваліся. Здарылася гэта пасля таго, як у СМІ з’явілася крытыка наконт прыезду прапагандыста. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі