Інструктар мінскай аўташколы ледзьве не ўрэзаўся ў будынак ДАІ (фота)

Аб аварыі піша сайт onliner.by. Паведамляецца, што яна адбылася на вачах дзясяткаў курсантаў, якія чакалі сваёй чаргі здаваць практычны іспыт. Інструктар адной з аўташкол, пад’язджаючы на сваім вучэбным аўтамабілі да будынка ДАІ, нечакана не справіўся з кіраваннем, з’ехаў з дарогі, заскочыў на высокую горку і ўрэзаўся ў навес, пад якім курсанты звычайна чакаюць сваёй чаргі здаваць іспыт.

“У мяне заклініла педаль газа”, — сказаў ён відавочцам. Падчас аварыі ніхто не пацярпеў. Якой была рэакцыя на падзею у супрацоўнікаў ДАІ, невядома.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі