Інтэрпол аб'явіў у вышук расійскага алігарха Сулеймана Керымава

Следчы камітэт Беларусі абвінавачвае асноўнага акцыянера "Уралкалія" ў арганізацыі злоўжывання ўладай і службовымі паўнамоцтвамі. Керымаву пагражае да 10 гадоў пазбаўлення волі з канфіскацыяй маёмасці.



Як вядома, Сулейман Керымаў з'яўляецца расійскім сенатарам і мае імунітэт. Аднак беларускія праваахоўнікі спадзяюцца на дапамогу Генпракуратуры Расіі, куды рыхтуюцца выслаць адпаведныя дакументы па справе "Уралкалія".
 

"Інтэрпол не высвятляе сапраўднасць ці абгрунтаванасць абвяшчэння той ці іншай асобы ў вышук. Ён абавязаны выконваць даручэнні следчых органаў краіны-чальца міжнароднай паліцэйскай арганізацыі", — перадае interfax.by словы адваката Керымава Анатоля Кучарэны. Менавіта таму пры абвяшчэнні ў міжнародны вышук Сулейман Керымаў адмовіцца ад выезду за мяжу, каб пазбегнуць арышту.

Эксперт: Керымаў прыходзіў да Лукашэнкі з "дзіўнымі прапановамі"
 

Нагадаем, кіраўніка "Уралкалія" Уладзіслава Баўмгертнера затрымалі 26 жніўня ў мінскім аэрапорце пасля сустрэчы з прэм'ерам Міхаілам Мясніковічам. Следчы камітэт Беларусі заявіў, што гендырэктар “Уралкалія” нанёс шкоду нацыянальным інтарэсам Беларусі. Баўмгертнеру выстаўленае абвінавачанне ва злоўжыванні ўладай і службовымі паўнамоцтвамі. Яму пагражае да 10 гадоў пазбаўлення волі з канфіскацыяй маёмасці. Следчы камітэт паведаміў, што страты па справе Беларускай калійнай кампаніі ацэньваюцца на 100 млн долараў. Баўмгертнер знаходзіцца ў следчым ізалятары КДБ.

Фота — ria.ru 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі