Іосуб: У адказ на перамогу Трампа долар абваліўся, але ненадоўга

Іосуб: У адказ на перамогу Трампа долар абваліўся, але ненадоўга

Перамога Дональда Трампа стала нечаканасцю для сусветных фінансавых рынкаў, і адрэагавалі яны на яе вельмі бурна: імгненна значна патаннеў долар адносна практычна ўсіх валют, панізіўся кошт нафты, а золата рэзка пайшло ўверх. Рэагаваў на гэтыя змены коштаў і беларускі фінансавы рынак, тлумачыць Еўрарадыё вядучы аналітык “Альпары" Вадзім Іосуб.

Іосуб: “Сёння на ранішніх таргах мы бачылі рэакцыю на тое, што адбылося ў свеце. У выніку ў нас на таргах сёння долар крыху падаражэў, еўра падаражэў значна, а расійскі рубель знізіўся. Але, як і ў свеце, гэта кароткатэрміновая рэакцыя на падзеі сённяшняй ночы. Ніякіх наступстваў для беларускай эканомікі, для беларускага рубля ў доўгатэрміновым сэнсе гэтыя выбары мець не будуць”.

Не будуць гэтыя выбары мець наступстваў і для амерыканскай эканомікі, упэўнены Вадзім Іосуб. Сапраўды, бурная рэакцыя сусветных фінансавых рынкаў на перамогу Трампа была кароткатэрміновай і ўжо праз некалькі гадзін усе кошты вярнуліся да ранейшых значэнняў. У амерыканскую эканамічную сістэму, кажа эксперт, зашытая моцная “абарона ад дурня” і прэзідэнт не мае магчымасці ўзяць ды падпісаць нейкі ўмоўны дэкрэт, паставіўшы такім чынам усю амерыканскую эканоміку з ног на галаву. Сур’ёзныя эканамічныя рашэнні прымаюцца шляхам кампрамісу выканаўчай улады з заканадаўчай і пры шырокім абмеркаванні з грамадскасцю. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі